З унівэрсытэту былі выкрадзеныя 1 500 "чыстых" дыплёмаў

У Маскве з недзяржаўнага Гуманітарнага ўнівэрсытэту Натальлі Несьцяровай былі выкрадзеныя амаль 1,5 тыс. блянкаў дыплёмаў з укладкамі для адзнакаў аб вышэйшай адукацыі. Пра гэта паведамілі 2 лістапада ў праваахоўчых ворганах расейскае сталіцы. Крадзеж быў зьдзейсьнены напярэдадні з кабінэту адміністратыўнага адзьдзелу навучальнае ўстановы, разьмешчанай на Варшаўскім шасэ. Невядомы разьбіў шкло на першым паверсе буднку і скраў мэталёвы сэйф з дакумантамі.
"Апэратыўнікі мяркуюць, што ў крадзяжы можа быць задзейнічаны адзін з супрацоўнікаў ці навучэнцаў установы, які ведаў пра месца захоўваньня дыплёмаў і сыстэму аховы ўнівэрсытэту", – паведамляе крыніца.

// ИТАР-ТАСС
Zmitrok 00:00, 08/12/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.503 seconds.