«Эгіпет, народжаны наноў». І для вандроўнікаў таксама
Што адбываецца з краінай пасьля рэвалюцыі і роспуску КДБ? Хтосьці падумае: «Выбары!» А вандроўнік прыгадае шматлікія перашкоды, што чыняць спэцслужбы ў час перасоўваньняў па краіне. Пострэвалюцыйны Эгіпет — добры прыклад таго, як лёгка наноў адкрыць краіну для сьвету.
Цяпер самы час для вандроўкі ў Эгіпет: турыстаў амаль няма, свабоды як ніколі шмат. Фота baptistegiroudon.com
«Эгіпет, народжаны наноў», — такія словы можна, па сьведках вандроўнікаў, сустрэць на білборах па ўсёй краіне. У сэнсе адкрытасьці для замежнікаў гэта сапраўды так.
Раней большасьць усіх вандровак па краіне строга кантралявалася мясцовай службай бясьпекі праз сыстэму стукацтва жыхароў. Замежнікам нельга было спыняцца на начлег у хатах мясцовых жыхароў, нельга было вандраваць мясцовымі цягнікамі, ночыць у пустэчы ці на беразе мора. За многія з гэтых учынкаў можна было сесьці ў турму. Турызм працякаў шмат дзе ў агароджаных калючым дротам рэзырвацыях для турыстаў з кругласуткавай аховай аўтаматчыкаў.
Сытуацыя зьмянілася пасьля сыходу з паста прэзыдэнта Эгіпта Хосьні Мубарака, які кіраваў краінай каля 30 гадоў. Празь некалькі тыдняў пасьля яго ад’езду са сталіцы Каіру быў ліквідаваны мясцовы КДБ — служба дзяржаўнай бясьпекі «Джыхаз амн
Служба перасьледавала палітычных апанэнтаў улады і налічвала каля 100 тысячаў супрацоўнікаў. Мяркуецца, што на рахунку «Джыхаз амн
Па сьведчаньні вандроўнікаў, пасьлярэвалюцыйны Эгіпет пазбавіўся паліцыі, што атручвала жыцьцё ўсім турыстам, якія жадалі свабодна перасоўвацца па краіне. Тыя нешматлікія яе прадстаўнікі, што ўсё ж сустракаюцца на дарозе, паводзяць сябе ветліва і карэктна і ўступаюць у дыялёг толькі тады, калі да іх зьвяртаюцца.
«Падобна да фантастыкі», — дзеліцца ўражаньнямі расейская блогерка, што нядаўна вярнулася з паездкі па гэтай краіне.
Цяпер замежнікам у дамах эгіпцян можна ночыць, нават езьдзіць на мясцовых электрацыях у Сярэднім Эгіпце і вылазіць на паўстанку пасярод ночы, маючы намер паспаць на станцыі пару гадзін да раніцы без усялякага гатэлю.
«Хіба што на вялікіх станцыях замежнікам у касе квіткоў на „мясцовыя“ цягнікі да гэтага часу не прадаюць. Але каго гэта калі турбавала?» — дадае блогерка.