БРСМ ідзе на dislike рэкорд у youtube

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступіў з адкрытым зваротам да лідараў сусьветнай супольнасьці і да буйнейшых мэдыяў Захаду ды Расеі. Для гэтага самая дарагая беларуская моладзевая арганізацыя выкарыстала YouTube.

11 мужных хлопцаў і дзяўчатаў апранутых у швэдры, спінжакі, кашулі ды курткі па чарзе зачытваюць сказы са звароту, які напачатку некалькі сэкундаў паказваюць на экране.

Актывісты БРСМ выказваюць занепакоенасьць міжнароднай палітыкай у дачыненьні Лівіі, Вялікабрытаніі і Беларусі.

Напрыканцы звароту сур’ёзны хлопец у сьпінжаку выказвае ўпэўненасьць, што ад адказу на гэты зварот будзе залежаць ня толькі будучыня БРСМ, але і будучыня ўсіх маладых людзей нашай плянэты.

На дадзены момант з амаль 300 чалавек, якія праглядзелі зварот, 172 націснулі кнопку dislike. Кнопка like пакуль застаецца цнатлівай.

Уні Вера 18:48, 30/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1749 seconds.