Студэнтка пагражае палітыкам СМС-амі

Ольштынскі суд зьменьшыў прысуд з 3 год да 10 месяцаў вязьніцы студэнтцы-псыхолягу, якая пагражала палітыкам. Вырок палічылі неправамоцным. Эвэліна С. Дасылала СМС-ы з пагрозамі дэпутам ад партыі "Самаабарона" Мечыславу Ашкеловічу і ад "Лігі Польскіх Сем'яў" Багуславу Рагальскаму, пужаючы іх ці іхных родных зьбіцьцём ці нават сьмерцю. За 300 злотых дзяўчына наняла трох мужчынаў, каб зьбіць аднаго з палітыкаў. Таксама яе асудзілі за паклёпніцтва, бо Эвэліна сьцьвярджала, што палітыкі дабіваліся сэксуальнага кантакту зь ёй.

Паводле "Gazeta Wyborcza"
Zmitrok 00:00, 30/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3377 seconds.