Японскія студэнты развучыліся чытаць

Паводле вынікаў Нацыянальнага інстытуту мультымэдыйнага навучаньня (National Institute of Multimedia Education), каля 20% студэнтаў недзяржаўных ВНУ Японіі валодаюць моваю на ўзроўні падлеткаў 13-15 год. Апроч таго, па словах аўтараў дасьледваньня, студэнты-замежнікі, якія вывучаюць японскую мову, паказалі лепшыя навыкі чытаньня, чым іхныя японскія аднагодкі.

Зрэшты, паводле меркаваньняў супрацоўнікаў Нацыянальнага інстытуту мультымэдыйнага навучаньня, той факт, што толькі 6% першакурсьнікаў чытаюць на тым самым узроўні, што і вучні малодшых клясаў, мусіць даваць пэўныя надзеі. Трэба адзначыць, што значнае зніжэньне ўзроўню валоданьня моваю назіраецца ў Японіі на працягу апошніх 10 год.

паводле // The Guardian

Zmitrok 00:00, 30/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5076 seconds.