Беларускіх дзяўчат пакрыўдзілі?

Па сацыяльных сетках гуляе падазроная мапа з статыстыкай памераў грудзей у сьвеце. Самыя маленькія грудзі ў Эўропе апынуліся ў беларусак і латышак – памер А, а самыя вялікія ў сьвеце – у расіянак ды скандынавак.

Такая карціна выдаецца «Сусьветнай мапай памераў грудзей». Якім чынам адбываўся замер, ці праводзіў яго аўтар мапы ўласнаручна, ці скарыстаўся дасьледаваньнямі «брытанскіх навукоўцаў», гісторыя замоўчвае. Аднак згодна з мапай, якую праглядзелі на дадзены момант ужо амаль паўмільёны чалавек, беларускія грудзі ацанілі на ўзроўні кітайскіх, пэруанскіх ды зімбабвійскіх.

Верагодна, што аўтар інфаграфікі натхніўся іншай мапай з гэтага ж рэсурсу – статыстыкай памераў пэнісаў. У якой, праўда, ёсьць спасылка на крыніцу дасьледаваньня HealthMad. Беларусы там атрымалі сярэдні паказчык: 13.48 - 14.88 см, амаль як і суседзі палякі ды ўкраінцы. Тады пакрыўдзіліся расейцы, а самыя шматлікія нацыі сьвету кітайцы ды індусы відаць толькі пасьміхнуліся вынікам дасьледаваньня.

Сэрвіс targetmap.com дае магчымасьць кожнаму скласьці ўласную мапу і аматарам вялікіх грудзей, і маленькіх.

Сапраўднай статыстыкай памеру грудзей беларусак, дакладна валодае сусьветна-вядомая кампанія «Мілавіца», на сайце якой ёсьць нават адмысловы калькулятар памераў для тых, хто сумняецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0819 seconds.