Расейскіх студэнтаў прымусяць адпрацоўваць субсыдыі

Індэксацыяў стыпэндыяў у Расеі ў 2005 годзе ня будзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік Федэральнае агенцыі па адукацыі Грыгор Балыхін. Пя яго словах, павялічэньне стыпэндыяльнага фонду будзе датычыцца толькі матар'яльнай адрасаванай падтрымкі студэнтаў. <P align=left>"З 1 верасьня 2005 году прадугледжваецца павялічэньне стыпэндыяльнага фонду на 2,6 млрд рублёў", – адзначыў ён. Па словах Балыхіна, міністэрства вырашыла пайсьці не шляхам павялічэньня стыпэндыяў, а шляхам павялічэньня стыпэндыяльнага фонду для аказаньня адрасаванай сацыяльнай дапамогі.

Балыхін таксама паведаміў, што ідзе праца над пастановай ураду "па ўвядзеньню так званых зваротных субсыдыяў". "То бок студэнт паступае, атрымлівае субсыдыі за дзяржаўны кошт, а потым ён павінен адпрацаваць каля трох-пяці год. Адпрацаваў – нічога не вяртаеш, не адпрацаваў – усё вяртаеш", – патлумачыў ён.

паводле // РИА "Новости"

Zmitrok 00:00, 30/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0207 seconds.