Зь 17-га лістапада навуковай ступені могуць пазбавіць за ўдзел у мітынгу

Выпускнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і былы дырэктар саўгасу "Гарадзец", а сёньня чалавек, якога называюць прэзыдэнтам РБ, А.Лукашэнка зацьвердзіў новае "Палажэньне аб прысуджэньні навуковых ступеняў і званьняў". За №74 у ім стаіць пункт "в случаях, установленного судом совершения проступков, не совместимых с педагогической деятельностью, граждане могут быть лишены ученых званий”.

- Нідзе ў сьвеце такога няма! – Зьдзіўляецца прафэсар, доктар фізыка-матэматычных навук Юры Хадыка ў інтэрвію «КП в Беларуси». 

У свой час ён трымаў галадоўку ў камэры, пратэстуючы супраць узбуджэньня крымінальнай справы за арганізацыю мітынга. Цяпер Хадыка намесьнік старшыні партыі БНФ. –

Навуковае званьне чалавеку прысваеваецца за пэўныя нвуковыя посьпехі, якіх ён ужо дасягнуў. Прычым тут яго паводзіны пасьля атрыманьня званьня?! І што такое “проступки, не совместимые с педагогической деятельностью”?! Хіба сярод дацэнтаў і прафэсароў шмат дэбашыраў і хуліганаў? Думаю, гэты пункт будзе накіарваны супраць тых выкладчыкаў, што не бояцца гаварыць перад студэнцтвам аб сваёй пазыцыі, выходіць на мітынгі."

Вырашаць, якія менавіта дзеяньні не адпавядаюць педагагічнай дзейнасьці паводле новага палажэньня, будзе Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК).

@ptymist 00:00, 30/11/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0066 seconds.