Студэнты падзеляць з выкладчыкамi адказнасьць?

"Мiнiстэрства адукацыi зьбiраецца самым жорсткiм чынам змагацца зь любымi праявамi хабарнiцтва ў сьценах вышэйшых i сярэднiх спэцыяльных навучальных установаў падчас здачы студэнтамi сэсii." - заявіў дарадца Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь па сувязях са СМI i грамадскасцю Вiктар Iўчанкаў дзяржаўнай газэце "Звязда".

"Пакласьцi, нарэшце, гэтай зьяве канец у мiнiстэрстве адукацыi зьбiраюцца, падзялiўшы адказнасьць памiж выкладчыкамi i студэнтамi.

Па-першае, ва ўсiх ВНУ i сярэднiх спэцыяльных навучальных установах будуць выдадзеныя загады аб жорсткай адказнасьцi прафэсарска-выкладчыцкага саставу за спробу атрымаць ад студэнтаў узнагароджаньне за выстаўленую адзнаку.

Па-другое, ад самiх студэнтаў будуць патрабаваць расьпiскi з абяцаньнем не правакаваць выкладчыкаў на атрыманне хабару. У тым выпадку, калi факт хабару ўсё ж такi будзе выяўлены, то незалежна ад таго, будуць гэта грошы або нейкi прадмет, i выкладчык, i студэнт панясуць за гэта адказнасьць. Для студэнта вучоба можа ўвогуле завяршыцца выключэньнем з навучальнай установы. У плянах мiнiстэрства адукацыi практыкаваць таксама i ананiмнае анкетаваньне студэнтаў", - піша "Звязда."

З гэтай інфармацыі узьнікла некалькі пытаньньняў.
Цікава, якім чынам будзе арганізаваны збор расьпісак са студэнтаў? І ці не зьяўляецца раптам адсутнасьць расьпіскі апраўданьнем хабару? :)
Гэтаксама ці лічыць Міністэрства адукацыі "нейкім прадметам" букет кветак?
Наколькі будуць давяраць інфармацыі атрыманай з ананімных анкетаваньняў студэнтаў?
Падобна на тое, што гэты захад Міністэрства адукацыі накіраваны не на вырашэньне праблемы, а на стварэньне ілюзіі яе вырашэньня.

Юра Сідун

@ptymist 00:00, 29/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5148 seconds.