Міністар адукацыі Украіны загадаў аддаць інтэрнаты удзельнікам акцыяў пратэсту

Міністэрства адукацыі Украіны зьвярнулася да кіраўнікоў усіх ВНУ ды іншых навучальных установаў Кіева з заклікам пасяліць студэнтаў, якія прыбылі ў сталіцу на акцыі пратэсту, у інтэрнатах ды іншых будынках, якія належаць ВНУ.

У сувязі з тым, што зараз у Кіеве знаходзіцца вялікая колькасьць студэнтаў і вучняў, якія вымушаныя трывалы час знаходзіцца на вуліцах у неспрыяльных умовах, міністар адукацыі Васіль Крамень заклікаў рэктараў і кіраўнікоў ВНУ і іншых навучальных установаў дапамагчы ім.

Для разьмяшчэньня студэнтаў ён аддаў загад выкарыстоўваць незаселеныя інтэрнаты і вольныя памяшканьні ў навучальных установах.Ён таксама заклікаў забясьпечыць іх гарачым харчаваньнем і мэдычнай дапамогай.

Падставай для засяленьня моладзі будзе лічыцца прад’яўленьне студэнцкага альбо вучнёўскага квітка. Паводле загаду Краменя, у кожнай навучальнай установе Кіева будзе створана апэратыўная група.

Крамень таксама заклікаў супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў не дапускаць гвалтоўных дзеяньняў супраць моладзі.
Ён назваў „жорсткім і недапушчальным” выкарыстаньне вадамётаў для разгону дэманстрацыяў студэнтаў Аграрнага ўнівэрсытэту ўчора ў Сумах.

<P align=right>Па матар'ялах Мінадукацыі Украіны

Zmitrok 00:00, 26/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0069 seconds.