Асьпіранты зачыненага на Беларусі незалежнага ўнівэрсытэту прыедуць у Кракаў
Унівэрсытэт Ягелоньскі прыме пэўную колькасьць асьпірантаў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту ў Менску – зачыненай нядаўна адзінай на Беларусі незалежнай ВНУ,– піша “Gazeta Wyborcza”.
Пакуль мы ня маем пацьверджаньня, колькі асобаў скарыстаюцца з дадзенай прапановы. Чакаем на пэўныя зьвесткі, – кажа прафэсар Францішак Зэлька, рэктар Унівэрсытэту Ягелоньскага. Унівэрсытэт прапануе, каб асьпіранты праз колькі месяцаў навучаліся ў Кракаве. Кошт іх побыту можна будзе пакрыць з унівэрсытэцкага Фонду Каралевы Ядзьвігі, які падтрымлівае студэнтаў і асьпірантаў з Сярэдняе і Ўсходняе Эўропы. Пасьля таго, як прэзыдэнт Беларусі зачыніў адзіную ў краіне незалежную вышэйшую школу, унівэрсытэты з усяго Сьвету прадэкляравалі гатоўнасьць дапамагчы студэнтам зь Менску. У мінулы ўік-энд пра гэта заявіла таксама Канфэрэнцыя Рэктараў Польскіх Акадэмічных Школаў, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў звыш 100 польскіх унівэрсытэтаў.
Паводле “Gazeta Wyborcza”
Паводле “Gazeta Wyborcza”
Каментары праз FACEBOOK