Конкурс з прызам 3000€ за лепшы дызайн цішоткі

Гішпанская кампанія Tantopiacere арганізуе другі міжнародны конкурс цішотак GrafikConcer. Аўтары самых лепшых варыянтаў дызайну на тэму «Сьвет 2.0 — глябалізацыя з дапамогай кліку» маюць шанец атрымаць ад 3 да 1 тысячы эўра.

«Гэта не крызыс, гэта глябальныя зьмены. Зьмяні сваё жыцьцё, уяві і ствары дызайн цішоткі для новага сьвету, якім ты яго бачыш», — заяўляюць арганізатары.

Удзельнікам прапануецца спампаваць шаблон, запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць да 15 траўня сваю працу на электронны адрас participantes@grafikconcert.com.

Можна дасылаць адну альбо болей працаў, прычым рабіць гэта ў розны час.

Сярод усіх варыянтаў журы абярэ 15 фіналістаў і тры пераможцы. Адзначэньне пераможцаў адбудзецца на фінальнай паці GrafikConcert у Барселоне.

Прызы

  • 1 месца - €3, 000
  • 2 месца - €2, 000
  • 3 месца - €1, 000

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце конкурсу.

Паводле «Новая Эўропа»

17:30, 11/02/2011 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2955 seconds.