Студэнты захапілі міністэрства адукацыі
У Кіеве студэнты, якія падтрымліваюць аднога з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанку, захапілі першы паверх будынку міністэрства адукацыі Украіны і запатрабавалі адстаўкі міністра Васіля Краменя. У адказ на дзеяньні студэнтаў міністар падпісаў дэклярацыю, у якой абяцае не перасьледваць навучэнцаў ВНУ за палітычныя перакананьні. Адзначым, што сысьці ў адстаўку спадар Крамень адмовіўся
Паводле “Эхо Москвы”
Каментары праз FACEBOOK