Шэраг украінскіх ВНУ дазволіў студэнтам страйкаваць

Рэктары большасьці кіеўскіх ВНУ дазваляюць сваім студэнтам прымаць удзел у агульнанацыянальным страйку ў падтрымку Віктара Юшчанкі. Калёна студэнтаў рухаецца да Нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Іх каля 15 тысяч.

Афіцыйна удзел у мітынгу прымаюць такія кіеўскія ВНУ:

Киева-Магілянская акадэмія
Кіеўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт
Кіеўскі тэатральны ўніверсытэт
Кіеўскі інстытут тэхналёгіі і дызайну
Кіеўскі педагагічны ўнівэрсытэт імя Драгаманава
Кіеўскі нацыянальны ўніверсытэт імя Тараса Шаўчэнкі

Па словах ректара ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі Віктара Скапенкі, кіраўніцтва прыняла такое вырашэньне пасьля перамоваў з удзельнікамі мітынгу.
"Мы вызнаем неад'емнае права кожнага адстойваць сваю пазыцыю", - сказаў Скапенка. Ён гарантаваў, што кіраўніцтва ўстановы ня будзе перасьледваць студэнтаў за ўдзел у мітынгу супраць фальсіфікацыяў вынікаў выбараў Прэзыдэнта і за пропускі заняткаў у сувязі з тым.
Мітынгуюць таксама і студэнты двух найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў Івана-Франкоўска – Прыкарпацкага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Стэфаніка і Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту нафты і газу. Ректараты тых ВНУ падтрымліваюць спробы студэнтаў пра прызнаньне лідэра блёку партыяў "Наша Україна" Віктара Юшчанкі законна абраным Прэзыдэнтам Украіны.
Пра гэта паведамілі, выступаючы на мітынгу ў Івана-Франкоўску, рэктары ўнівэрсытэтаў Віталь Кананенка (Прыкарпацкі нацыянальны ўнівэрсытэт) і Яўстахій Крыжаноўскі (Націыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт нафты і газу).
"Мы яднаемся з намерам мець адзінага народнага Прэзыдэнта – Віктара Юшчанку", - заявіў Кананенка.
"Мы – з вамі! Мы ўсе разам падтрымліваем законна абранага Прэзыдэнта Украіны – Віктора Юшчанку", - сказаў Крыжаноўскі.
Рэктары заклікалі студэнтаў да парадку і арганізаванасьці.

Паводле Кореспондент.net

Zmitrok 00:00, 23/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3628 seconds.