Нямецкі фонд прапануе 600 эўра маладым вандроўнікам
Фундацыя ZIS (Нямеччына) прапануе моладзі ва ўзросьце ад 16 да 20 год € 600 для азнаямляльнай паездкі ў іншую краіну.
Умовы атрыманьня гранту:
- удзельнік праграмы падарожнічае адзін;
- маршрут падарожжа ляжыць па-за стандартнымі турыстычнымі маршрутамі;
- удзельнік праграмы вядзе дзёньнік падарожжа;
- авія-пералёты непажаданыя;
- падарожжа павінна цягнуцца як мінімум 4 тыдні;
- пасьля сканчэньня падарожжа удзельнік прадстаўляе выніковы праект.
Акрамя таго заяўнік ня мусіць быць пакуль яшчэ студэнтам унівэрсытэту, а можа навучацца ў школе, альбо быць абітурыентам.
Кожнаму ўдзельніку прадстаўляецца асабісты кансультант, які праз электронную пошту дае парады як лепей арганізаваць паездку. Большасьць кансультантаў - былыя ўдзельнікі праграмы і маюць досьвед падобных падарожжаў. Праект дакладу па выніках падарожжа ацэньвае спэцыяльнае журы.
Фота Алеся Герасіменкі
Маладыя людзі, якія не зьяўляюцца грамадзянамі ці рэзідэнтамі Нямеччыны могуць выбіраць гэтую краіну для наведваньня.
Апошні тэрмін падачы заявак - 15 лютага 2011 году.
Форму заяўкі і больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на сайце фундацыі.
Паводле часопісу Новая Эўропа