ROCK'by ў Вiцебску

17 лістапада, акурат у міжнародны Дзень Студэнтаў адбыўся трэці па ліку канцэрт ROCK'by у межах прамоцыі Дэклярацыі правоў студэнтаў. На гэты раз фэст прайшоў у горадзе Віцебску. У ім прынялі ўдзел дзевяць гуртоў, пераважная большасьць якіх - студэнцкія. Гэта "Е-401" (Жодзіна), "Varjat", "Папрыка", "ВосьМой дзень" "Ditia_sna" (усе Віцебск), "Surface" (Горкі), "Я і Джынджэр", "The spirit of white wolf", "Rahis" (усе Менск).

Пачыналася мэрапрыемства вельмі файна. Студэнты (больш за 300 прысутных) адрываліся пад файныя сьпевы гуртоў, удзельнічалі ў конкурсах. Аднак па меры ўсё большага ўплыву алькагольных напояў на ня вельмі натрэніраваны арганізм мясцовага гукарэжысэру клюба "Сава" канцэрт пераўтвараўся ў сумную показку. Для спадара Алега розьніца паміж "гукам на гітару" і "гукам на голас" паволi зьнікала, пакуль ня сьцёрлася зусім. Удзельнікі гуртоў нэрваваліся, але (што вельмі прыемна) тым ня менш імкнуліся павіншаваць гледачоў сваімі сьпевамі.
Нягледзячы на ўсе тэхнічныя праблемы студэнты засталіся вельмі задаволеныя канцэртам. Чакаем чацьвертага ROCK'by!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.