Мінадукацыі зноў паабяцала узмацніць кантроль за разьмеркаваньнем
Учора АТН паведаміла, што Міністэрства адукацыі прыняла рашэньне ўзмацніць кантроль за працаўладкаваньнем выпускнікоў дзяржаўных вну, што навучаліся за бюджэтныя грошы. Паведамляецца, што прынятае рашэньне аб тым, што калі выпускнік не зьяўляецца па месцы разьмеркаваньня, ён павінен альбо выплаціць грошы за навучаньне дзяржаве, альбо вярнуць дыплём.
Гэта ўжо другое падобнае паведамленьне службы навінаў БТ. Першае прагучала ў траўні адразу пасьля знакамітай заявы Лукашэнкі: "Будь готов пять лет, а может и больше работать по распределению..."
Варта адзначыць, што ў гэты раз, як і ў траўні, не паведамляеца аб нейкіх нарматыўных актах, што былі прынятыя на гэты конт. Але паводле нашых крыніцаў у міністэрстве адукацыі, у пачатку сьнежня выйдзе указ прэзыдэнта аб прымусовым разьмеркаваньні студэнтаў. Такім чынам новыя правілы прыгону будуць датычныя ўжо тых, хто зараз навучаецца на пятым курсе.