Чэхаў вызвалілі ад прызыву ў войска

Чэхія скасавала ўсеагульны вайсковы абавязак, што існаваў у краіне на працягу 140 гадоў. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў закон, згодна якому зь 1 студзеня 2005 года ўзброенныя сілы будуць камплектавацца толькі з прафэсіяналаў.

Іх колькасьць скароціцца на 9 тысячаў і агулам складзе каля 35 тысячаў. Акрамя таго паводле новага закону скасоўвываецца альтэрнатыўная служба.

<P align=right>Юра Сідун 
паводле Deutsche Welle

@ptymist 00:00, 19/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.