Пяць тысяч студэнтаў правялі ў Івана-Франкоўску страйк супраць фальсіфікацыяў

Каля пяці тысячаў студэнтаў івана-франкоўскіх ВНУ - удзельнікаў і прыхільнікаў арганізацыяў "Пора", "Чиста Україна", "Студентська хвиля" - правялі ў Івана-Франкоўску страйк "Моладзь супраць фальсіфікацыяў!"

Студэнты патрабавалі правядзеньня чыстых выбараў прэзыдэнта, заклікалі прадстаўнікоў праваахоўчых ворганаў не перашкаджаць волевыяўленьню выбаршчыкаў. Яны таксама заклікалі моладзь запісвацца ў назіральнікі на выбарах і патрабавалі ад адміністрацыяў навучальных утановаў навесьці парадак у інтэрнатах, не палітызаваць навучальны працэс, не перасьледваць студэнтаў за іхныя перакананьні. Яны провялі пікетаваньне аблдзяржадміністрацыі, пракуратуры, суду, падатковае адміністрацыі.

Студэнты сканавалі "Мы - разам, нас - шмат і нас - не перамагчы!", "Усход і Захад - разам!", "Сумы - мы з табою!". Шматлікія удзельнікі страйку мелі памаранчавыя стужкі і налепкі на вопратцы са словамі "Не - фальсіфікацыям улады!". Студэнты трымалі дзяржаўныя сьцягі Украіны і сьцягі з сымболікай кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра блёку партый "Наша Украна" Віктора Юшчанкі. Канфліктаў зь міліцыяй не ўзьнікала.

Арганізатарамі страйку выступілі мясцовыя актывісты грамадзкае кампаніі "Пора", грамадзянскага руху "Чиста Україна" і агульнаўкраінскае ініцыятывы "Студентська хвиля". Акцыя праводзілася ў межах агульнаўкраінскага мерапрыемства "Свабоду не спыніць!".

Паводле «Українські Новини»

Zmitrok 00:00, 17/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3679 seconds.