«Пора» не дамовілася з МУС і абвесьціла студэнцкі страйк

Грамадзянская кампанія ПОРА у Дзень студэнта, 17 лістапада пачынае студэнцкі страйк. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў сераду заявіў прадстаўнік ГК ПОРА Уладзіслаў Каськіў, паведамляе карэспандэнт «proUA».

Па словах Каськіва, рашэньне аб студэнцкім страйку было прынятае пасьля пачатку новае хвалі рэпрэсіяў супраць актывістаў ПОРЫ, якая пачалася 13 лістапада ў Сумах і 16 лістапада дасягнула кульмінацыі. Па словах Каськіва, у гэты дзень на тэрыторыі Украіны быў затрыманы 21 актывіст студэнцкіх рухаў.

Па словах прадстаўніка ПОРЫ Анастасьсі Бязьверхай, у прыватнасьці, у Харкаве праваахоўнікі вырывалі з пашпартоў удзельнікаў акцый старокі з прапіскаю, а ў Мікалаеве назвалі раздачу кветак і паштовак „забруджваньнем тэрыторыі і парушэньнем грамадзкага парадку”.

Студэнцкі страйк пачнецца ў сераду ў 13.00, калі ніводзін студэнт Кіеўскае міжрэгіянальнае акадэміі кіраваньня пэрсаналам, па словах прадстаўнікоў ПОРЫ, ня прыдзе на пары. Таксама ў сераду ў 14.30 на Кантрактовай плошчы адбудзецца страйк-канцэрт, у якой возьмуць удзел, у прыватнасьці, гурты „Плач Ерэміі” і „Мандры”. Можна чакаць, што на страйк-канцэрт прыйдуць таксама студэнты кіеўскіх ВНУ, якія выкажуць сваю пазыцыю наконт хады перадвыбарчае кампаніі. Таксама на канцэрце будзе абвешчаны ўльтыматум органам выканаўчае ўлады.

Па словах прадстаўніка ПОРЫ Андрэя Юсава, ужо ад чацьвярга да страйку далучацца Нацыянальны ўнівэрсытэт „Кіева-Магілянская акадэмія”, НТУУ „КПІ”, Нацыянальны эканамічны і Нацыянальны аграрны ўнівэрсытэты. ПОРА таксама абяцае забясьпечыць юрыдычную падтрымку студэнтам, якія ня прыйдуць на пары.

Адным з чыньнікаў, з-за якога ПОРА пачынае страйк, зьяўляецца невыкананьне выканаўчаю ўладаю умоваў, што былі пастаўленыя ПОРОЮ на сустрэчы яе прадстаўнікоў з кіраўніком дэпартаменту па забесьпячэньні грамадзкага парадку МУС Украіны Аляксандрам Саўчанкам, якая адбылася ў аўторак. У прыватнасьці, да 9 раніцы серады ПОРА патрабавала ад МУС вызваліць кіраўнікоў Сумскай абласной і Мукачаўскай гарадзкой міліцыі, вд Мінадукацыі – аднавіць усіх звольненых па палітычных матывах студэнтаў і спыніць рэпрэсіі супраць іх, ад ЦВК – вызваліць з займаных пасадаў старшыняў ТВК, якія дапусьцілі фальсіфікацыі, ад прэзыдэнта Кучмы – звольніць міністра МУС Білаконя, губэрнатараў Закарпацкае, Харкаўскае, Сумскаей і Кіраваградзкае вобласьцяў. Выкананьні гэтых патрабаваньняў, па словах Каськіва „дазваляла ГК ПОРА азбраць адэкватныя паводзіны і вызначыцца, ці будзе гэта праца па забесьпячэньню чэсных выбараў, ці гэта будуць ... акцыі пратэсту”. „ПОРА пераходзіць да больш актыўных дзеяньняў”, - падсумаваў Каськіў размову з Саўчанкам.

Па словах Андрэя Юсава, Кіеўская гардзяржадміністрацыя падала іск супраць ПОРЫ, у якім просіць суд забараніць разьмяшчэньне інфармацыйнага намётавага мястэчка на Кантрактовай плошчы і інфармацыйнага пікету ў парку імя Т. Шаўчэнкі. Адказваючы на пытаньне журналістаў, што будзе рабіць ПОРА ў выпадку зьнясеньня мястэчка, Уладзіслаў Каськіў адзначыў, што кампанія мае „выразны плян дзеяньняў” і што будзе праводзіць „больш масштабныя акцыі”.

Паводле «proUA»

Zmitrok 00:00, 17/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.7103 seconds.