18.12 — «Ёлочные Игрушки» з новым альбомам у Менску
У Менску пройдзе прэзэнтацыя паўнафарматнага альбому расейскага гурта «Ёлочные Игрушки» (СПб) «Сегодня ты становишься ракетой». У канцэрце таксама прымуць удзел квартэт з
У апошнія гады прафэсіяналы ў сфэры электроннай музыкі Ільля Барамія і Аляксандр Зайцаў зьдзіўлялі нас рознымі праектамі: 2h Company, «Самое Большое Простое Число», супрацоўніцтвам з Андрэем Радзівонавым і Стасам Барэцкім. Цяпер, напярэдадні Новага Года, настаў час узгадаць пра тое, з чаго ўсё пачыналася — пра «ёлачныя цацкі». Музыкі ад імя ЕИ прывязуць у Менск свой новы, інструмэнтальны альбом, які непадобны на ўсе папярэднія працы — у нас зьявіцца магчымасьць пачуць і ацаніць, у што вырасла іх творчасьць і ў якія касьмічныя прасторы яна здольная панесьці.
І, можа быць, «Рэактар» стане ракетай.?
А гурты «Пёс и группа» і «Касіяпея», у кожнага зь якіх таксама гатовая для нас новая праграма, дапамогуць ператварыць канцэрт у сапраўднае сьвята.
Даведкі: +375 29 6782399, +375 29 3442233. Квіткі: 30 000 — папярэдне, 40 000 — у дзень імпрэзы, 50 000 — столікі.