Дэклярацыі аб даходах для студэнтаў

Унівэрсытэт Ягелоньскі (Польшча) уводзіць дэкляраваньне маёмасьці для студэнтаў. Асобы, якія жадаюць атрымаць сацыяльную стыпэндыю з прычыны нізкіх даходаў, мусяць напісаць, за якія сродкі жывуць. Такім чынам змагаюцца з прайдзісьветамі, якія вытрасаюць грошы з унівэрсытэта.

У мінулыя гады колькасьць студэнтаў, якія сьцьвярджалі, што маюць дужа нізкія даходы ў сям'і, была невысокаю. "Зараз лічба такіх выпадкаў значна вырасла", - распавядае лідэр студэнцкага самакіраваньня Унівэрсытэту Ягелоньскага Павал Вроньскі.

Студэнты з эканамічнае камісіі, якая займаецца прызнаньнем права на стыпэндыю, заўважаюць, што выпадкі відавочнага вылузваньня грошаў здараюцца ўсё часьцей. Найвялікшай групаю сярод студэнтаў з нізкімі даходамі сталі... асобы, што навучаюцца на завочнай форме, то бок тыя, хто самі аплочваюць навучаньне і ня лічацца беднымі.

Асобы з даходамі ад 0 да 150 злотых мусяць цяпер запоўніць адмысловую дэклярацыю. Студэнт падпісвае дэклярацыю пад пагрозаю крымінальнае адказнасьці. Калі стане вядомым факт падману, то можа нават трапіць у вязьніцу.

<P align=right>Зьміцер Казлоўскі паводле Gazeta Wyborcza

Zmitrok 00:00, 16/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4616 seconds.