Да 30.11 — Рэтраспэктыва паказаў фільмаў Анджэя Вайды
Сёньня ў кінатэатры «Перамога» пачнуцца паказы выбраных фільмаў польскага рэжысэра Анджэя Вайды, створаныя ім на працягу 50 гадоў творчасьці. Усяго ў праграме 8 фільмаў, паказы працягнуцца па 30 лістапада. На адкрыцьці будзе дэманстравацца відэазварот вядомага рэжысэра. Уваход вольны.
«Гэта вельмі шчасьлівы момант майго жыцьця, калі я магу паказаць Вам выбраныя фільмы, створаныя на працягу пяцідзесяці пяці гадоў маёй творчасьці. Ёсьць сярод іх, перш за ўсё новыя, якія зьявіліся ўжо пасьля пэрыяду Польскай кінашколы ў
50-х гадах, якія сталі важным крокам да часоў Салідарнасьці — гэта „Чалавек з мармуру“ і „Чалавек з жалеза“. Ёсьць і „Дантон“ — самы цікавы фільм, створаны за межамі Польшчы — у Францыі з Жэрарам Дэпардзье, роля якога асабліва вылучаецца сярод усіх артыстаў, з якімі я працаваў. Мяне таксама радуе і „Пан Тадэвуш“ як спроба экранізацыі шэдэўра польскай літаратуры, і я павінен прызнаць, што гэта не было так лёгка. І, магчыма, самы важны факт — гэта фільм „Катынь“, які так доўга адкладаўся, а раскрывае такую важную для нас, палякаў, тэму. Ніколі не забывайце катыньскае злачынства. Зьвязаная зь ім хлусьня нарэшце была паказаная на экране. Вельмі шкада, дарагія сябры, што ў сёньняшні вечар здароўе не дазваляе мне быць сярод Вас. У гэтай залі я з Вамі духам і сэрцам, бо я хацеў бы з экрана сказаць, як моцна Польшча мае патрэбу сёньня ў сябрах вакол сябе за гэтым агульным эўрапейскім сталом», — піша ў сваім звароце Анджэй Вайда.
22.11 / 19.00 / Дантон, 1983
Парыж 1794 года. У рэвалюцыйнай Францыі бушуе тэрор. Дантон і яго сябры абвінавачваюцца ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці. Рабэсп’ер прапануе Дантону сустрэцца, але гэтая сустрэча не прыводзіць да ўзаемаразуменьня. Францыі пагражае ваенны бунт. Рабэсп’ер дамагаецца арышту Дантона. Узнагароды: Прыз Луі Дэльлюка Анджэю Вайдзе (1982), Прэмія BAFTA за лепшы замежны фільм (1982), Прэмія «Сезар» за лепшую рэжысуру (1983), Прыз МКФ у Манрэалі за лепшыя акцёрскія работы Жэрару Дэпардзье і Войцэху Пшоняку.
23.11/ 19.00 / Зямля запаветная, 1974
Канец ХIХ стагодзьдзя. У Лодзі зараджаецца капіталізм. Тры сябрукі — паляк, габрэй і немец — вырашаюць пабудаваць фабрыку і канкураваць з магнатамі тэкстыльнай прамысловасьці. Платай за усё гэта становіцца страта ідэалаў, маладосьці, сяброўства і каханьня. Узнагароды: Залаты мэдаль на IХ МКФ у Маскве (1975).
25.11 / 19.00 / Паненкі з Вілька, 1979
Віктар Рубен пасьля
26.11 / 19:00 / Усё на продаж, 1968
Гэта аповед пра нечакана памерлага чалавека. Яго сьмерць прымушае задумацца, кім ён быў на самай справе, што пасьля сябе пакінуў, якім застанецца ў памяці тых, хто яго любіў і ненавідзеў. Ня цяжка пазнаць у героі фільма прататып вядомага актора Зьбігнева Цыбульскага. Але фільм не пра яго, а пра людзей, якія робяць кіно — рэжысёраў, актораў, асыстэнтаў, апэратараў. Узнагароды: Галоўны прыз ХХ МКФ у Эдынбургу (1968). «Сірэнкі Варшаўскія» — узнагарода кінакрытыкаў ФПМФ у Варшаве (1968).
27.11 / 18.30 / Чалавек з мармуру, 1976
Студэнтка кінашколы Агнешка здымае дыплёмны кінафільм пра ўдарніка працы Біркута. Спрабуючы даведацца пра яго жыцьцё, яна сутыкаецца з праўдай пра цяжкія для польскага народу
28.11 / 18.30 / Пан Тадэвуш, 1999
Фільм зьняты па аднайменнай паэме Адама Міцкевіча. Гэта аповед пра ксяндза Робака — Яцэк Сопліце, пра забойцу, што пакаяўся і стаў пасьля пакутнікам. Ксёндз Робак, як таемна высланы патрыёт, рыхтуе паўстаньне супраць царызму. Выдатная музыка, дэкарацыі і сучасныя здымкі, а таксама майстэрская гульня найбуйнейшых польскіх кіназорак ствараюць зь фільма Анджэя Вайды сапраўдны твор мастацтва. Узнагароды: «Залатая стужка» ў намінацыі «Польскі фільм 1999». Узнагарода Таварыства польскіх фільмаў «Дыямэнтавыя квіткі» за найбольш папулярны фільм.
29.11 / 19.00 / Корчак, 1990
Кінабіяграфія доктара Януша Корчака, вялікага гуманіста, пэдагога, дзеяча габрэйскай гміны, які загінуў са сваімі выхаванцамі ў канцэнтрацыйным лягеры. Паэтычны канчатак
30.11 / 19.00 / Катынь, 2007
Другая Сусьветная вайна. Гітлераўскія войскі ўрываюцца на тэрыторыю Польшчы. 17 верасьня 1939 г. Сталін аддае загад Чырвонай Арміі аб пераходзе ў наступ праз ўсходнія межы Польшчы. Польскія афіцэры трапляюць у палон. Ганна, жонка ротмістра, чакае мужа і відавочныя доказы яго расстрэлу аддзелам НКВД прымае зь недаверам. Вясной 1943 года генэральская жонка даведваецца ад немцаў пра гібель свайго мужа і масавых афіцэрскіх пахаваньнях ў катынскім лесе. Пасьляваеннае маўчаньне і падман разрываюць сэрца Агнешцы, сястры лётчыка, які падзяліў лёс загінуўшых салдат, а адзіны ўцалелы сябар ротмістра, Ежы, уступае ў Народную Польскую Армію. Узнагароды: «Дыямэнтавыя квіуті» — узнагарода таварыства «польскага кіно» за 2007 год. Анджэй Вайда атрымаў намінацыю на прэмію «Оскар» у катэгорыі лепшы замежны фільм (2008 год), «Арол» — польская кінаўзнагарода за лепшы польскі фільм (2008 год), польская кінаўзнагарода «Арол» за лепшую рэжысуру (2008 год), «Прыз глядацкіх сымпатый» на МКФ у Вашынгтоне (2008 год), «Бурштынавыя Ільвы» за лепшую рэжысуру на ФПМФ у Гдыні (2008 год). Павал Эйдэльман атрымаў польскую кінаўзнагароду «Арол» за лепшую апэратарскую працу (2008 год), Данута Стэнко — польская кінаўзнагарода «Арол» за лепшую жаночую ролю другога пляну (2008 год), Кшыштаф Пэндэрэцкі — польская кінаўзнагарода «Арол» за лепшую музыку да фільма (2008 год).
Уваход вольны. Уваходныя квіткі можна атрымаць у касах кінатэатра перад пачаткам сэансу. Кінатэатар «Перамога» / вул. Інтэрнацыянальная, 20 /. Тэлефон: