24.11 — гурт «Мумій Троль» з новым альбомам «Редкие земли»
24 лістапада ў менскім Палацы Спорту ў межах прэзэнтацыі новага альбому «Редкие земли» выступіць расейскі гурт «Мумій Троль». У кожнага з нас пэўныя моманты жыцьця зьвязаныя зь легендарнымі радкамі «Утекай...», «Владивосток-2000», «Карнавала.нет», «Мерещится….» ды многімі іншымі. Цяпер гіты і новыя песьні прагучаць на канцэрце ў Менску ў межах Вяліка Туру, затым гурт выправіцца ў адпачынак для напісаньня новага альбому.
Кружэлка «Редкие земли» уяўляе з сябе
Ільля Лагуценка: «Я зь дзяцінства трызьніў вандроўкамі і спрабаваў абраць прафэсію, так ці інакш, з гэтым зьвязаную. Я ня стаў ні капітанам дальняга плаваньня, ні міжнародным рэпарцёрам, ні вайсковым перакладчыкам. Мне пашанцавала болей — я Музычны Турыст. Дзякуючы сваёй музыцы назіраю за жыцьцём людзей на розных кантынэнтах і часам разумею людзей менавіта празь іх рэакцыю на мае песьні. Дзіўны краяназнаўчы досьвед і крыніца натхненьня!»
Рэдкія Землі стане самым маштабным маршрутам «Мумий Тролль» за ўсю гісторыю гурта. Тут пачаўся ў штабах расейскіх флотаў у ліпені 2010, а замкнецца ў сакавіку 2011 на Камчатцы і Магадане.
Па заканчэньні тура музыкі плянуюць ня менш маштабны творчы адпачынак, каб не толькі завяршыць працу над уласнымі сольнымі праектамі, але й пачаць працу над новым альбомам.
Поўную геаграфію падарожжаў Мумій Троля і вандроўныя дзёньнікі тура шукайце на www.mumiytroll.com.
24 лістапада гурт выступіць у Менску. Палац Спорту, 19.00. Квіткі: 50 000 — 150 000 (трыбуны), 55 000 — 60 000 (танцпляц). Інфалінія: +375 29 649 08 88,+ 375 29 674 97 61,+ 375 29 851 77 06.