Студэнты ў Маскве супраць прызыву
У Маскве сёньня прайшла акцыя, удзельнікі якой пратэставалі супраць прызыву студэнтаў на вайсковую службу.
Па праграме рэформы вайскова-абарончага комплексу плянуецца, як вядома, адмена цэлага шэрагу адтэрміновак ад прызыву. Ня выключана, што гэта будзе датычыцца і студэнтаў дзённага аддзяленьня. Але асаблівай цікавасьці акцыя ня выклікала. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі журналісты, якіх было ў некалькі разоў болей, чым маніфэстантаў.
Алег Казлоўскі, старшыня маскоўскага аб'яднаньня «Камітэт-2008», паведаміў «ТВ Центру»:
«Пад кіраўніцтвам Ігара Шувалава рыхтуецца праект рэформы, згодна якому будуць адмененыя шмат якія адтэрміноўкі, і сярод іх адтэрміноўка для студэнтаў. Таму, калі гэтая рэформа будзе падрыхтаваная і ўнесеная ў Думу, будзе позна пратэставаць».