Беларускія літаратаркі распрануліся для календара

Пасьля выхаду ў сьвет нашумелага арт-календара «Канец словаў» з фотапартрэтамі аголеных беларускіх літаратараў ідэя зрабіць «жаночы» адказ календару літаральна лётала ў паветры. І вось зьвяршылася — прынамсі відэа са здымак эратычнага фота-календару з удзелам беларускіх пісьменьніц пад сьпеў Сьвятланы Бень даступнае ўжо зараз.

У ролі мадэлек выступілі вядомыя пісьменьніцы, паэтэсы, сьпявачкі:

  • Студзень — Тамара Лісіцкая
  • Люты — Віка Трэнас
  • Сакавiк — Дыяна Балыка
  • Красавiк — Алена Ярмаловіч
  • Травень — Натальля Батракова
  • Чэрвень — Сьвета Бень
  • Лiпень — Вольга Тарасевіч
  • Жнiвень — Вольга Гапеева
  • Верасень — Вольга Акуліч
  • Кастрычнiк — Яўгенія Пастэрнак
  • Лiстапад — Валерыя Кустава
  • Сьнежань — Ганна Альхоўская


«Честная женская песня» - Сьветы Бень, дызайн Валянцін Сьвіягін, Валерый Сафонаў, прадусар Вольга Макарэвіч. Замовіць каляндар можна ў рэклямнай агенцыі «Икселент» і тыпаграфіі «Полипринт».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0626 seconds.