Магістрам МДзУ пагражаюць войскам
Да першае належаць магістры, якія безь перапынку працягваюць навучаньне ў МДзУ пасьля сканчэньня там чатырохгадовага бакаляўрыяту. Напачатку міністэрства абароны рабіла спробы забраць гэтую катэгорыю навучэнцаў у войска, аднак затым, як адзначыў Садоўнічы, "іх атрымалася адстаяць, і па гэтым пункце мы дасягнулі ўзаемапаразуменьня з вайскоўцамі". Другую ж катэгорыю магістраў складаюць тыя, хто скончыў бакаляўрыят не ў МДзУ, а ў іншых ВНУ. Мінабароны лічыць, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе ўжо не пра безперапынную, як у выпадку з першаю групай магістрантаў, а пра другую, дадатковую, і што яшчэ горш для навучэнцаў, платную адукацыю, а таму адтэрміноўка ад позвы ў войска на такіх магістраў не павінна распаўсюджвацца. Па словах Віктара Садоўнічага, "становішча гэтае групы магістрантаў больш складанае, а само пытаньне мае дыскусыйны характар". Тым ня меньш, рэктар адзначыў, што перамовы з вайскоўцамі на гэты конт працягваюцца.
Паводле "Газета.Ru"