Грузінскія студэнты запатрабавалі гісторыю царквы

Група студэнтаў Тбіліскага тэхнічнага ўнівэрсытэту сёньня каля 13.00 уварвалася ў будынак міністэрства адукацыі і запатрабавала занесьці ў школьную праграму гісторыю Праваслаўнае царквы. Пра гэта паведаміла тэлекампанія "Руставі-2". Пасьля таго, як сіламі патрульнае паліцыі ўдалося вывесьці студэнтаў з будынка, прадстаўнік катэдры тэалёгіі ТТУ Давід Амашукелі правёў перамовы з кіраўніцтвам міністэрства па дадзеным пытаньні.Пасловах Амашукелі, падчас перамоваў бакі прыйшлі да пэўнае згоды. "Мы пагадзіліся на тым, што напішам пэтыцыю",-- заявіў ён журналістам. "Гэта будзе папераджальная акцыя, мэта якой -- дамагчыся станоўчага вырашэньня гэтага пытаньня ў бліжэйшы месяц",-- адзначыў ён.// РИА «Новости»
Zmitrok 00:00, 10/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5121 seconds.