Пад Разаньню падчас вайсковых збораў памёр студэнт

Студэнт Маскоўскага аўтадарожнага інстытуту памёр падчас правядзеньня вайсковых збораў на базе адной з вайсковых частак пад Разаньню. Пра гэта паведаміў у чацьвер прарэктар МАДІ па навуковай працы Уладзімер Носаў. Паводле яго словаў, "у сераду, у першы дзень збораў аднаму са студэнтаў стала кепска падчас ранішніх практыкаваньняў. Ён быў дастаўлены ў медсанчастку, але спробы доктара дапамагчы яму засталіся безпасьпяховымі. Мэдыкі выкліканае з бліжэйшага райцэнтру "хуткае дапамогі" таксама ня здолелі дапамагчы".

На дадзены момант высьвятляюцца ўсе абставіны здарэньня.

"Гэтай справаю зацікавілася вайсковая пракуратура, якая зробіць свае высновы", - адзначыў прарэктар.

Паводле Газета.ру

Zmitrok 00:00, 10/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0339 seconds.