У Пецярбурзе жорстка зьбіваюць студэнтаў-замежнікаў
Гэта ўжо трэці напад на замежных студэнтаў гэтае ВНУ з пачатку кастрычніка.
Па словах супрацоўніка міліцыі, напад на афрыканскага студэнта быў зьдзейсьнены невядомымі позна ўвечары ў сераду каля станцыі мэтро "Грамадзянскі прашпэкт" на поўначы гораду. У выніку нападу студэнта шпіталізавалі з дыягназам "цяжкія цялесныя пашкоджаньні".
У цяперашні час прозьвішча і грамадзянства студэнта ўдакладняюцца.
Некалькі дзён таму тры невядомыя на Грамадзянскім прашпэкце зьбілі грамадзяніна Конга, таксама навучэнца палітэхнічнага інстытуту. У выніку інцыдэнту студэнт быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавою траўмаю, а нападнікам удалося зьбегчы.
13 кастрычніка групай невядомых быў зарэзаны студэнт першага курсу Палітэхнічнага інстытуту Ву Ань Туан з В'етнаму.
паводле Газета.Ru