У Менску пройдзе прэм’ера польскага фільму «Dekalog 89+»
У фільме «Dekalog 89+» маладыя польскія рэжысёры прадставілі дзесяць самых важных тэм і праблем, якія хвалююць іх пакаленьне і сучаснае польскае грамадзтва праз дваццаць год пасьля выхаду на экран сэрыялу Кшыштафа Кесьлёўскага «Дэкалёг».
Фота са здымачнай пляцоўкі Dekalog 89+
Праект прысьвечаны
«Гэта гісторыі пра людзей, захопленых жыцьцёвай мітусьнёй, якія ў выніку нечаканага зьбегу абставін зразумелі, што топчуцца на месцы, забываючы пра сапраўды важныя мэты. Мы сталі занадта эгаістычнымі, празьмерна засяроджанымі на сабе і сваіх патрэбах. Здаецца, што мы шмат робім для сваіх блізкіх, але калі надыходзіць вечар, аказваецца, што ў нас ужо няма ні сіл, ні часу, каб хаця б абняць іх ці прыгалубіць, сказаць імшто-небудзь добрае. У нас не хапае на гэта жыцьцёвай энэргіі. Мы ня здольныя выразіць свае сапраўдныя пачуцьці. А жыцьцё мінае…» — прадстаўляе праект Кшыштаф Кесьлёўскі.
- DEKALOG 89 + VOL. 1/2009 год, каляр., 97 хв./ 10 лістапада, серада, 18:00
- DEKALOG 89 + VOL. 2/2009 год, каляр., 104 хв./ 11 лістапада, чацвер,18:00
Паказ пройдзе на ніжнім узроўні гандлёвага цэнтру «Сталіца». Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі цітрамі. Тэлефон для даведак: 200 95 81, 200 63 78. Пачатак сэансаў, а 18.00.
Каментары праз FACEBOOK