У Менску пакажуць лепшыя інтэрнэт-фільмы пра вулічнае мастацтва
Пасьля Амстэрдаму, Гаагі і Канаў праект Upload Cinema прыяжджае ў Менск. Upload Cinema — гэта галяндзкі кінаклюб, дзякуючы якому лепшыя інтэрнэт-фільмы трапляюць на вялікі экран. Відэапаказ Art Without Walls (Мастацтва без сьцен) пройдзе 13 лістапада а 17.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
Штомесяц Upload Cinema паказвае праграму, якая складаецца з
Новы сэзон Upload Cinema пачынае з праграмы Art Without Walls. Тэма праграмы — Street & Guerrilla Art, вуліца як галерэя мастацтва. Art Without Walls пакажа самыя незвычайныя, прыгожыя, дзіўныя прадметы мастацтва, выстаўленыя на вуліцы. Ад Stop Motion Murals (анімаваных малюнкаў на сьценах) да Reversed Graffiti (графіці наадварот), ад знакамітых мастакоў накшталт Banksy і Space Invader да менш вядомых герояў вуліцы Poster Boy і Princess Hijab.
Паказ у Менску арганізаваны галяндзкай інтэрактыўнай агенцыяй Novocortex.
Уваход платны: 10 000 б.р. Колькасьць месцаў абмежаваная.
Калі ласка, набывайце квіткі загадзя ў краме Галерэі сучаснага мастацтва"Ў», пр. Незалежнасьці, 37а, Менск; тэл.: 284 53 99.