“Чаму студэнты-журналісты няправільна разумеюць дзяржаўную ідэалёгію”?
Такім пытаньнем зацікавілася Міністэрства адукацыі, што і падштурхнула яго да пастаноўкі трагікамедыі пад назвай “Ідэалягічная праверка журналісцкіх спэцыяльнасьцяў”. Адзін з этапаў важнага дзеля шчасьлівай будучыні нашае найспакойнейшай у сьвеце краіны выяўленьня паходжаньня “нячэсных” журналістаў распачаўся сёньня на факультэце беларускай філялёгіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсытэта.
Між тым факультэт ужо даўно трымае пальму першынства ў катэгорыі “Самыя неблаганадзейныя. Асабліва абвастрылася сытуацыя ў сувязі зь мінулымі выбарамі і рэфэрэндумам, калі ва ўмовах паўсямеснага ўціску з мэтай прымусіць студэнтаў прагаласаваць датэрмінова адна з журналісцкіх груп напісала адкрыты ліст да дэкана факультэта. У ім студэнты аб’явілі, што кожны зь іх будзе самастойна вырашаць, галасаваць яму ці не, і ў які час. Папера была пададзеная дэкану замест сьпісу студэнтаў, якія прагаласавалі датэрмінова. Пазьней ліст патрапіў у прэсу, у сувязі з чым справа атрымала вялікі рэзананс у кіраўніцтве навучальнай установы. Пасьля выбараў інцыдэнт згладзіўся, аднак падчас праверкі можа зноў “усплыць”.
Каб са станоўчага боку ўразіць “рэвізораў”, кіраўнікі факультэта, напрыклад, настойліва рэкамендуюць студэнтам вывучыць на памяць гімн, а таксама ведаць яго аўтараў.
Акрамя часу і прасторы, бясконцасцю можна ахарактарызаваць і маразм...