Дзьве тысячы студэнтаў у Кіеве правялі мітынг пратэсту супраць фальсіфікацыяў

Каля 2 тысячаў студэнтаў-прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра апазіцыйнага блёку "Наша Україна" Віктара Юшчанкі правялі мітынг пратэсту супраць фальсыфікацыяў выбараў кіраўніка дзяржавы, перадаюць "Українські Новини". "Мы ня можам успрымаць дадзеныя Цэнтральнае выбарчае камісії інакш, як цынічную няпраўду", - сказана ў рэзалюцыі студэнцкага мітынгу. Яго ўдзельнікі пажадалі адстаўкі ўсіх чыноўнікаў, якія, на іхнюю думку, удзельнічалі ў фальсыфікацыях першага туру выбараў Прэзыдэнта.

Студэнты таксама патрабавалі  адстаўкі міністра ўнутраных справаў Міколы Білаконя, які, на іхнюю думку, займаўся арганізацыяй рэпрэсіяў супраць прыхільнікаў апазіцыйных сілаў, і міністра асьветы Васіля Крэменя, які і арганізаваў ціск на студэнтаў у ВНУ.

"Моладзь, каго мы падтрымліваем?" - зьвярнуўся да студэнтаў на пачатку мітынгу адзін зь яго арганізатараў Ігар Гузь. Пасля таго ён называў прозьвішчы розных украінскіх палітыкаў: дзейснага прэзыдэнта Леаніда Кучмы, прэм’ер-міністра, кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Януковіча, віце-прэм’ер-міністра, міністра фінансаў Міколы Азарова, дэпутата Вярхоўнае Рады Валерыя Пуставойценка і іншых. Пасьля кожнага зь іх прозьвішчаў удзельнікі акцыі выкрыквалі: "Не".

Калі Гузь назваў прозьвішча Віктара Юшчанкі, удзельнікі мітынгу закрычалі: "Так".

Па словахі Гузя, падобныя акцыі працягнуцца да правядзеньня чаканага другога туру – паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта.

Пад час мітынгу яго ўдзельнікі скандавалі: "Ганьба!", "Праўды!", "Украіна - ня зона, Прэзыдэнт - не пахан", а таксама час ад часу перарывалі выступ арганізатараў мітынгу скандаваньнем: "Юшчанка! Юшчанка!".

Удзельнкікі мітынгу трымалі плякаты: "Свабоду не спыніць", "Перамогу больш не скрадуць", а таксама харугвы сваіх арганізацыяў і харугвы з сымболікай выбарчае кампанії Юшчанкі.

Студэнцкі мітынг, арганізатарам якога выступілі грамадзкая кампанія "Пора", грамадзкі рух "Чиста Україна" і вольная ініцыятыва "Студентська хвиля", прайшоў на Кантрактовай плошчы каля помніка Рыгору Скавародзе. У акцыі прынялі ўдзел студэнты розных ВНУ з розных регіёнаў Украіны.

Пасьля правядзеньня мітынгу студэнты зладжанай калёнаю рушылі да будынка Вярхоўнае Рады, дзе яны маюць намер правесьці пікет з патрабаваньнем абвяшчэньня канчатковых вынікаў галасаваньня ў першым туры выбараў Прэзыдэнта.
Zmitrok 00:00, 03/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2438 seconds.