Студэнты займаюцца прымусовай дабрачыннасьцю
Штомесяц студэнты Гомельскіх ВНУ павінныя выдаткоўваць грошы са сваіх стыпэндыяў на карысьць дзяржавы. У кастрычніку такая “дабрачыннасьць” адбылася праз набыцьцё лятарэі “Скарбніца”, якую Міністэрства культуры заснавала з мэтай атрыманьня дадатковых сродкаў на будаўніцтва нацыянальнай бібліятэкі. У мінулыя разы гэта была грашова-рэчавая лятарэя “Гамяльчанка”, заснаваная гомельскім аблвыканкамам.
Удзел у такіх мэрапрыемствах зьяўляецца добраахвотна-прымусовым. Лятарэйныя квіткі звычайна выдаюць па некалькі асобнікаў на групу ў дэканаце ці ў банку, дзе стараста атрымлівае стыпэндыю. Прычым за тых, хто не мае жаданьня набываць квіткі, мусіць расплочвацца стараста групы.
Навошта ўдзельнічаць у лятарэі,0 і куды ідуць грошы ад іх рэалізацыі, студэнтам ніхто не тлумачыць. Самі ж навучэнцы унівэрсытэтаў толькі ціха абураюцца ў кулюарах і паслухмяна “дапамагаюць” дзяржаве з дапамогай сваёй невялікай стыпэндыі.
Каментары праз FACEBOOK