Студэнты на абароне грамадзкага парадку

Прыняты Палатай Прадстаўнікоў ад 26.06.2003 Закон “Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку” Гомельскі дзяржаўны унівэрсытэт імя Ф.Скарыны выконвае выдатна – тут набраны апэратыўны атрад дружыньнікаў зь ліку студэнтаў 1 і 2 курсаў. Атрад павінен будзе займацца аховай правапарадку і кантраляваньнем Цэнтральнага раёна. Адзін з пунктаў Закону сьведчыць, што грамадзяне могуць рэалізоўваць сваё права на ўдзел у ахове правапарадку праз сяброўства ў добраахвотных дружынах. Сябрамі дружыны могуць быць паўнагадовыя грамадзяне, якія здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасьцях і складу здароўя выконваць дзейнасьць па ахове правапарадку. Ня могуць быць дружыньнікамі грамадзяне, якія маюць судзімасьць, прызнаныя судом недзеяздольнымі ці часткова недзеяздольнымі, а таксама тыя, хто прыцягваўся на працягу году да адміністратыўнай адказнасьці. Усе дружыньнікі палягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаваньню. А ўсе выдаткі, зьвязаныя зь іх заахвочваньнем і матэрыяльным забесьпячэньнем, ускладаюцца на мясцовыя ўлады.
дзёндзя 00:00, 03/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5057 seconds.