Нямецкія студэнцкія зьвязы пратэстуюць супраць увядзеньня платы за навучаньне

9 лістапада Канстытуцыйны суд Нямеччыны разгледзіць пытаньне аб адпаведнасьці асноўнаму закону краіны забароны зьбіраньня платы за навучаньне ва ўнівэрсытэтах адпаведна новаму закону аб Вышэйшых школах. Правы студэнтаў на гэтых слуханьнях будуць абараняць прадстаўнікі Вольнага зьвязу студэнтаў (fzs) і акцыйнага зьвязу супраць платы за навучаньне (ABS). “Нават калі скарга будзе задаволеная, гэта ня будзе азначаць спыненьне палітычнае працы” адзначыў нядаўна наноў абраны прадстаўнік Рады fzs Йенс Верніке газэце  die tageszeitung. У выпадку калі Канстытуцыйны суд не падтрымае рашэньне аб забароне зьбіраньня платы за навучаньне, гэты праект будзе працягваць лабіявацца праз прадстаўнікоў палітычных партыяў Эдмунда Штойбэра (ХДЗ) і Франца Мюнтэрфэрынга (СПД) на адмысловых камісіях. Да такіх высноваў прыйшлі 30 удзельнікаў дыскусіі, што адбылася ва ўнівэрсытэце Бону.
Паводле die tageszeitung
Zmitrok 00:00, 02/11/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5195 seconds.