Дні нямецкага кіно ў кінатэатры «Перамога»
У кастрычніку ў межах Дзён нямецкага кіно ў кінатэатры «Перамога» пройдуць паказы трох фільмах ад нямецкіх рэжысэраў.
7.10, 19.00 / «Хайлігендам» і іншыя новыя фільмы Міхаэля Блюмэ
Германія, 2009–2010
Кінарэжысёр Міхаэль Блюмэ, які жыве ў
8.10, 19.00 / Саліна
Рэжысёр: Фаціх Акін, Германія, 2002, 124 хв.
Італія, 60-я гады. Браты Джыджы і Джанкарла і іх бацькі вымушаныя пакінуць родны сонечны гарадок Саліна і пераехаць ў Германію. У рурскім мястэчку сям’я пачынае ўласны бізнэс, адчыніўшы першую ў Рурскай вобласьці піцэрыю. У той час як галава сям’і Рамана энэргічна пашырае свой бізнэс, ягоная жонка адчувае настальгію па бацькаўшчыне і ня можа знайсьці сябе ў новым жыцьці. Джыджы і Джанкарла цешацца першымі вопытамі свабоды, магчымасьцямі выбару новых музычных сымпатый і беспакаранасьцю ўжываньня марыхуаны. Зь цягам часу яны робяцца супернікамі — у каханьні, посьпехах і ў пошуках сэнсу жыцьця.
9.10, 16.00 / Гульня ў Германію
Рэжысёр: Ханс Крыстаф Блюменберг, Германія, 2000, 178 хв. У ролях: Пітэр Усьцінаў, Рудольф Весэлі, Уда Замель, Рудольф Кавальскі і інш.
«Гульня ў Германію» належыць да жанру дакумэнтальнай драмы. У ёй злучаны кінахроніка 20-гадовай даўніны, сучасныя камэнтарыі дзеючых асоб і ігравыя эпізоды, у якіх нямецкія акторы ствараюць вобразы Міхаіла Гарбачова, Гельмута Коля, Эрыка Хонэкера, Эгана Крэнца і іншых рэальных пэрсанажаў. Фільм пачынаецца з палёту Міхаіла Гарбачова ў Бэрлін у кастрычніку 1989 года на сьвяткаваньне 40-годзьдзя ГДР і заканчваецца падзеньнем Бэрлінскага мура 9 лістапада таго жа года.
Кінатэатар «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20