Выпускнікі беларускіх ВНУ могуць атрымаць ступень магістра ва ўнівэрсытэтах Эўропы

Беларускія студэнты, якія атрымалі першы дыплём аб вышэйшай адукацыі, маюць магчымасьць атрымліваць адукацыю ў эўрапейскіх унівэрсытэтах праз удзел у праграме Эўразьвязу "Эразмус Мундус" (Erasmus Mundus).

Як паведамілі Белапан у прэс-службе прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі, у межах аб’яўленай у гэтым годзе адукацыйнай праграмы "Эразмус Мундус" адабраныя першыя праекты навучаньня на атрыманьне ступені магістра ў эўрапейскіх унівэрсытэтах.

Тыя выпускнікі, што ўжо маюць ступень магістра, таксама могуць удзельнічаць у некаторых праграмах, калі гэта дапускаецца іх правіламі.

Праграмы ахопліваюць 19 дысцыплінаў, у тым ліку СМІ, права, эканоміку, вышэйшую адукацыб, машынабудаваньне, інфарматыку і іншае. Усю інфармацыю пра праграмы, кантакты каардынатараў можаце знайсьці па гэтай спасылцы.

Кожная з магістэрскіх праграмаў кіруецца кансорцыюмам зь ня меньш трох эўрапэйскіх унівэрсытэтаў і мае свае асаблівасьці падачы заявак, правілаў прыёма і працягласьці навучаньня.

tarka 00:00, 27/10/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4993 seconds.