Восеньскі бясплатны паказ фільмаў кінаклюбу «Кадр»

Інстытут імя Гётэ ў Менску, Польскі Інстытут у Менску і Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ў межах кінаклюбу «Кадр» ладзяць чарговы прагляд фільмаў ад вядомых рэжысэраў.

30.09 / Купальня для прынцэс

Рэжысёр: Бэціна Блюмнэр, Германія, 2006

Клары, Міне і Танучы па 15 год, яны жывуць са сваімі маці ў Кройцбэргу. Гэты цэнтральны раён Бэрліна мае рэпутацыю шалёнай ускраіны. Дзяўчынкі сябруюць зь дзяцінства, разам ходзяць на вечарыны і праводзяць летнія дні на папулярным гарадзкім пляжы Прынцэнбад, які яны называюць «купальняй для прынцэс». Яны шчыра распавядаюць аб сваім жыцьці: аб вечарынах, хлопцах, каханьні і сяброўстве. Клара кінула школу і зараз ня ведае, што ёй рабіць. Міна хоча быць са сваім хлопцам Георгам, які зьбіраецца ў доўгае замежнае падарожжа, а Тануча лічыць, што маці вельмі абмяжоўвае яе свабоду. Дзяўчынкі жадаюць самастойна знайсьці свой шлях у жыцьці.

14.10 / Падвойнае жыцьцё Веранікі

Рэжысёр: Кшыштаф Кеслёўскі, Польшча, 1991

У сьвеце ёсьць дзьве падобныя, як дзьве кроплі вады, дзяўчыны з аднолькавым іменем Вераніка. Полька Вераніка жыве пад Кракавам, францужанка Вераніка — у Клермон-Феране. Лёсы дзяўчат ніколі не перакрыжуюцца, апрача кароткага імгненьня. Але штосьці няўлоўнае і нябачнае злучае іх — калі скончыцца жыцьцёвы шлях адной, іншая быццам бы падхопіць і працягне яе жыцьцё…

28.10 / Мастацкі фільм

11.11 / Перад вяртаньнем на Зямлю

Рэжысёр: Арунас Мяцеліс, Літва, 2005

«Перад вяртаньнем на Зямлю» — гэта і лірычнае, і адначасова стрыманае апавяданьне пра дзіцячую бальніцу, пра ўрокі мужнасьці і каханьня. Кожная дэталь фільма рупліва падабрана. Паэтычны, несэнтымэнтальны дакумэнтальны фільм распавядае пра трываласьць духа.

25.11 / Кароткі фільм пра каханьне

Рэжысёр: Кшыштаф Кеслёўскі, Польшча, 1988

Саамы чуйны і ў той жа час цнатлівы фільм пра каханьне ў гісторыі сусьветнага кіно. 19-гадовы Томэк падглядвае за Магдай. Аднак пачуцьці закаханага Томэка маюць хутчэй плятанічны характар. Дзяўчына, даведаўшыся, што за ёй сочаць, пачынае цікавіцца Томэкам, што нечакана прыводзіць да драматычных наступстваў.

9.12 / Мастацкі фільм

Канфэрэнц-заля Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. В. Харужай, 25/3, 4 паверх)
Праезд тралейбусамі № 12, 22, аўтобусамі № 29, 38, 44, 59 да прыпынка «вуліца Максіма Багдановіча», тралейбусамі № 37, 40, 46, 53, аўтобусамі № 19, 25, 59, 38, 91 да прыпынка «вуліца Веры Харужай».

Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі тытрамі. Тэлефоны для даведак 237 71 19, 237 71 26.

14:10, 27/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0486 seconds.