Конкурс на «сьмелы» лягатып для Беларускай фэдэрацыі гандболу


Сучасны лягатып БФГ, створаны ў 2002-м.

«Новы лягатып мусіць адпавядаць духу часу, быць стылёвым і яркім. Новы лягатып можа быць сьмелым, дзёрзкім, вытрыманым, асацыятыўным, выкшталцоным, выкананым у аўтарскай манеры. Новы лягатып мусіць стаць брэндам, які будзе пазнавальны ня толькі ў краіне, але і ў сьвеце, — заклікаюць арганізатары конкурсу. —

Зрокавае ўспрыняцьцё новага сымбалю мусіць выклікаць станоўчыя асацыяцыі і наглядна пераконваць у першую чаргу дзяцей і іх бацькоў, што заняткі гандболам фармуюць прыгожую і гарманічна разьвітую асобу».

Правілы:

1. Конкурс ладзіцца з 25 верасьня па 25 лістапада.
2. Да ўдзелу запрашаюцца асобы з мастацкай і дызайнэрскай адукацыяй, якія валодаюць вартай фантазіяй і крэатыўным мысьленьнем.
3. Працы прымаюцца як на лічбавых, так і на папяровых носьбітах.
4. Да выявы лягатыпа мусіць прыкладацца візуальнае і сэмантычнае апісаньне.
5. Памеры лягатыпа адмыслова не агаворваюцца і цалкам залежаць ад фантазіі аўтараў.
6. Узнагароджаньне пераможцаў адбудзецца пасьля падвядзеньня вынікаў конкурса адмысловай камісіяй.
7. Памер узнагароджаньня вызначаецца на паседжаньні выканкаму фэдэрацыі

Працы прымаюцца на электронную адрэсу handball_blr@mail.ru. Даведкі праз тэлефон 263-19-66.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.373 seconds.