Менскія студэнты наладзілі выхад новага студэцкага выданьня АК-47

"Рэдакцыя баявога лістка менскіх студэнтаў "АК-47" радая паведаміць пра выхад першага нумара!" - ліст з такім пачаткам атрымала рэдакцыя Studenty.by. Мова арыгіналу захоўваецца.

Хто мы такія і нашто гэта робім?

Мы - прадстаўнікі радыкальнага менскага студэнцтва. Чаму радыкальнага?
Бо мы на сваім карку адчулі: беларуская сістэма адукацыі працуе такім чынам, што існаванне ў ёй спрыяе ці то атупленню, ці то радыкалізацыі студэнтаў. Трэцяга варыянта няма. А таму мы больш не можам і не хочам маўчаць пра ўсе тыя здзекі, абсурд, абыякавасць, дыскрымінацыю, карумпаванасць і пратэктарат, уціск сацыяльных правоў і... маленькія перамогі, якія ёсць досведам кожнага з нас.

АК-47 - наш выклік сённяшняй сістэме адукацыі як частцы Сістэмы. Прыйшоў час сказаць уголас тое, што многія з нас думаюць, але баяцца прамовіць, бо лічаць сябе бездапаможнымі адзінкамі. Прыйшоў час сказаць, што нас - шмат.

Спадзяемся, што гэтае выданне стане і вашым таксама, што яго можна будзе назваць сапраўдным голасам менскага студэнцтва. Мы чакаем вашай рэакцыі: пішыце на адрас лістка (ak47m[a]pisem.net) пра тое, што вас хвалюе, што вам не падабаецца ў сістэме беларускай вышэйшай школы - будзьце не толькі чытачамі, але і аўтарамі.

І не спыняйцеся на словах. За радыкальнымі словамі мусяць ісці радыкальныя дзеянні.
Студэнцтва ва ўсе часы было ці не самай свабодалюбівай часткай грамадства, і мы спадзяемся працягваць слаўныя традыцыі бунтароў.

P.S. Студэнцтва БДУ выпускае дадатак да АК47 - баявы лісток "Бунтуйма!". Спадзяемся, што з часам і ў іншых ВНУ сталіцы з'явяцца свае друкаваныя органы. Не тармазі - проста зрабі гэта!

gameover 00:00, 22/10/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0652 seconds.