Конкурс сацыяльнага плякату «Шалёны кед»
Абвешчаны конкурс сацыяльнага плякату і відэаролікаў на тэму актыўнасьці моладзі. Да ўдзелу запрашаюцца дызайнэры, мастакі, аматары крэатыву ды проста жадаючыя праявіць свой творчы патэнцыял.
Працы прымаюцца ў любым фармаце:
- Плякаты;
- Малюнкі і графіка;
- Відэа і фота;
- Flash-анімацыя;
- Арт-абекты ды істаляцыі.
Працы прымаюцца на kedy.by@gmail.com па 31 лістапада 2010 года. Працы ручной падачы перадаюцца асабіста арганізатарам конкурсу (+ 375 29 223 27 40, +375 29 673 16 05).
Па выніках конкурсу будзе арганізаваная выстава, а пераможцы атрымаюць падарункі: МР3-плэер, графічны пляншэт і usb-флэшка 4Гб.
Працы мусяць быць аўтарскімі, адпавядаць тэматыцы, мець эстэтычны выгляд.
Пытаньні і дадатковая інфармацыя па электроннай адрэсе альбо ў vkontakte.
Каментары праз FACEBOOK