БДЭУ галасуе па загаду прарэктара

15 кастрычніка дэкан факультэта маркетынга Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта сп. Акуліч наведаўся на заняткі да студэнтаў 1-га курса. Ён папрасіў падняць рукі тых, хто ўжо прагаласаваў на рэфэрэндуме і парляманцкіх выбарах. Іншых дэкан папрасіў выйсьці разам зь ім у калідор. Менскіх студэнтаў ён адпусьціў адразу, астатнім загадаў тэрмінова ісьць галасаваць. Студэнты патлумачылі, што будуць галасаваць 17-га, у дзель выбараў і лічаць гэты прымус незаконным. На гэта сп. Акуліч сказаў, што мае загад прарэктара, каб усе прагаласавалі да сёньняшняга дня.

Тыя, хто аслухаецца, мусяць зьявіцца ў кабінэт прарэктара сп. Сасноўскага і асабіста патлумачыць прычыну адмовы. Але дэкан папярэдзіў, што тых, хто не прагаласуе сёньня, пазбаўляюць інтэрнатаў на наступны год. Студэнты не рызыкнулі ісьці да прарэктара і пайшлі галасаваць, хоць выдатна разумеюць, што іх голас будзе сфальсыфікаваны.

Учора, 14 кастрычніка, прарэктар БДЭУ сп. Сасноўскі наведаў інтэрнат №8, дзе жывуць студэнты з факультэту маркетынгу, і правёў сустрэчы са студэнтамі на кожным з паверхаў. Ён загадаў студэнтам прагаласаваць не пазьней 15-га кастрычніка. Хто не прагаласуе - высяленьне зь інтэрнату.

<P align=right>Воля Кузьміч

tarka 00:00, 15/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0048 seconds.