Галасуйце! Альбо высялім за антысанітарыю!

14 кастрычніка ў інтэрнаце №1 Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта інфарматыкі і радыётэхнікі (БДУІР) дэканы факультэтаў правялі сустрэчы са студэнтамі па агітацыі на ўдзел ў датэрміновым галасаваньні. Гэта ня першая такая сустрэча за апошні тыдзень. Студэнты рэагавалі на заявы прадстаўнікоў дэканату як на рэкамэндацыйныя, таму не сьпяшаліся галасаваць датэрмінова. Зараз жа дэканы заявілі, што тых, хто не прагаласуе датэрмінова, чакае высяленьня зь інтэрнату. Прынцып запужваньня самы нахабны: прадстаўнікі адміністрацыі забягаюць у пакой, фатаграфуюць стол з посудам.

Пасьля кажуць: “Калі не прагаласуеце, як трэба, высялім зь інтэрнату за антысанітарыю”. Па сьведчаньнях некаторых студэнтаў даходзіць да таго, што людзі з дэканату раскідаюць кніжкі па паліцы, а пасьля фатаграфуюць гэты нібыта бардак.

<P align=right>Воля Кузьміч

tarka 00:00, 15/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4614 seconds.