MДТК ўжо прагаласавала!

У Менскім Дзяржаўным Тэхналягічным Каледжы на гэты час павінны былі прагаласаваць усе. Як пазаўчора абвесьціла стараста групы - 13-ага апошні тэрмін для галасаваньня (мабыць дзяўчынка проста не заўважыла разьвешаных па ўсім горадзе плякатаў, што выбары і рэферэндум адбудуцца 17 кастрычніка :). Потым стала вядома, што ўжо 12-га групы ішлі галасаваць па сьпісе. Трэці курс фатографаў быў вылаўлены на пары і словамі: "Вот, все встали и пошли голосовать!" - іх запрасілі прыняць удзел у выбарах.

Дарэчы, як і ўсюды, былі запрошаныя толькі жыхары інтэрната. Тыя адмовіліся ісьці галасаваць, але былі запрошаны да выхавальніцаў, якія ў сваю чаргу распавялі, як навучэнцы павінны быць удзячны ім ўсім за тое, што жывуць у інтэрнаце. Канешне, ніхто не ўспамінаў, пра тое, што ні гарачай вады пры ўжо марозным надвор'і  там няма , ні пра тое, што душ нават не зьбіраецца працаваць.

Крышку напужалі людзей - і яны пайшлі на выбарчы ўчастак. Нібыты канвой, за імі пайшлі два выхавальніка. Студэнтка Алена Мачульская не выказала жаданьня ісьці галасаваць датэрмінова і накіравалася на пару. Але за такое непаслухмянства яе адразу ж папярэдзілі незасяленьнем у інтэрнат ў наступным годзе. Алена нешта спрабавала выказацца наконт свабоды выбару, на што намесьнік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шапавалава Н.М. адказала, што пакуль яна навучэнка, яна зьяўляецца НЕСВАБОДНАЙ.

Юлю Янюк куратар групы запрасіў асабіста зайсці да загадчыцы аддзяленьня. Спадарыня Кецко М.А. проста параіла студэнцы прыйсьці датэрмінова, але ніякага прымусу не выказала. Алену Мачульскую яна супакоіла тым, што ёй ня трэба нічога баяцца. Але ж, куратар групы дэкаратараў дагэтуль ня можа супакоіцца і паверыць ў тое, што яе вучаніца Юля Янюк так і не прагаласавала. Яшчэ адзін чалавек зь інтэрнату МДТК пакуль што яшчэ не быў загнаны. Трымаемся!

<P align=right>Jinka.

Jinka 00:00, 14/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.