Ухілістам ад войска абмяжуюць выезд за мяжу
Мінабароны прадаставіла вайсковым камісарам гарадоў і раёнаў права абмяжоўваць грамадзянам, што ўхіляюцца ад яўкі ў войска ці на службу ў рэзэрве, выезд за мяжу.
Адпаведнае рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове Мінабароны №34, паведамляе «Ежедневник».
Дакумантам усталявана, што рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзяніна на выезд зь Беларусі ў выпадку яго ўхіленьня ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву ў войска ці службу ў рэзэрве прымаюцца вайсковым камісарам гораду (раёну) у дзень сканчэньня тэрміну вызначэньня прычынаў няяўкі. Рашэньне аб зьняцьці часовага абмежаваньня на выезд таксама прымаецца вайсковым камісарам – у дзень яўкі.
Каментары праз FACEBOOK