БРСМ зьбіраецца агітаваць “за бацьку” паведамленьнямі SMS

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі зьбіраецца неўзабаве накіраваць дзясяткам тысячаў маладых людзей абанэнтаў мабільнай сувязі SMS – паведамленьні наступнага зьместу: “Сустракаемся 17-га, галасуем “за” БРСМ”. Пра гэта паведаміў другі сакратар гэтай арганізацыі Ігар Бузоўскі. Паводле Бузоўскага, гэтую ініцыятыву падтрымала абсалютная большасьць сябраў БРСМ ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Акрамя гэтага, бээрсээмаўцы зьбіраюцца запаліць сьвятло ў вокнах шматпавярховых студэнцкіх інтэрнатаў Менску такім чынам каб у вечаровы час высьвечвалася слова “за”.

Кіраўніцтва БРСМ, на жаль, не патлумачыла хто будзе аплачваць рассылку дзясяткаў тысячаў SMS-паведамленьняў. Апэратары кампаніяў МТС і VELCOM паведамілі беларускай службе Радыё Свабода, што прадстаўнікі БРСМ да іх у гэтай справе не зьвярталіся.

Нагадаем, што адно SMS-паведамленьне у кампаніі МТС каштуе 105, а ў VELCOM 110 рублёў.

Альгерд Невяроўскі, Менск, Радыё "Свабода"
Zmitrok 00:00, 13/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0053 seconds.