Усе студэнцкія інтэрнаты падрыхтаваныя да датэрміновага галасаваньня

Ад 12 кастрычніка студэнты могуць датэрмінова прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўсенародным рэферэндуме
Як паведамілі БелТА у штабе па правядзеньні выбараў Міністэрства адукацыі, "у памяшканьнях інтэрнатаў, дзе былі арганізаваныя выбарчыя ўчасткі, студэнты змогуць зрабіць свой выбар у любы дзень да 16 кастрычніка. Моладзь будзе мець магчымасьць зарэгістравацца і атрымаць бюлетэнь для галасаваньня у гэтыя дні з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзінаў.

Усе выбарчыя ўчасткі, па заявах штабу, забясьпечаныя бюлетэнямі для галасаваньня ў дастатковай колькасьці. Для маладых выбаршчыкаў абсталяваныя адмысловыя месцы, якія гарантуюць захаваньне сакрэтнасьці волевыяўленьня. У адпаведнасьці з дзейсным заканадаўствам РБ, на ўсіх выбарчых участках у гэтыя дні будуць стала знаходзіца ня меньш за 2 прадстаўнікі камісіі".

Таксама ў штабе па правядзеньні выбараў  лічаць, што "дзень 17 кастрычніка павінен запомніцца моладзі, як урачысты і сьвяточны. Практычна на ўсіх участках сябры выбаркамаў ва ўрачыстых абставінах павіншуюць тых маладых людзей, што першымі прыйдуць на галасаваньне. Гэтыя студэнты атрымаюць невялікія сувеніры ці кветкі. На некаторых выбарчых участках вырашана павіншаваць і тых грамадзянаў, хто толькі нядаўна адсвяткаваў сваю паўнагадовасьць і прыме ўдзел у галасаваньні ўпершыню ў жыцьці".

У штабе падкрэсьлілі, што "практыка правядзеньня датэрміновага галасаваньня распаўсюджаная ва ўсім Сьвеце. Яна гарантуе рэалізацыю выбарчага права кожнага жыхара сваёй краіны. Калі чалавек у дзень выбараў вымушаны зь якіхсьці прычынаў знаходзіцца далёка за межамі сваёй
акругі, што ў студэнцкім жыцьці здараецца нярэдка, ён мае магчымасьць паўдзельнічаць у выбарчай кампніі заўчасна".

Падрыхтаваў Зьміцер Казлоўскі

Zmitrok 00:00, 12/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5475 seconds.