Журфак БДУ: Раней некаторыя хаваліся ў шафах, але іх знайшлі
Студэнтаў увесь апошні тыдзень выклікалі на размовы ў дэканат, на катэдры. Бралі па 2-3 чалавекі і вялі зь імі індывідуальныя размовы.
Каця: Вельмі шмат зараз з намі размаўляюць нашыя куратары. Яны, па-большасьці, маладога ўзросту. Наш куратар сказаў: “Мы таксама, калі былі маладыя, супраціўляліся – некаторыя нават у інтэрнаце ў шафах хаваліся. Але ўсіх знаходзілі і праблемы былі толькі большыя. Таму лепей галасуйце адразу.” Мне падаецца, што на іншых ф-тах БДУ не такі моцны ўціск, як на журналісцкім.
У Менску тры “закрытых” выбарчых участкі: там ня будзе незалежных назіральнікаў. Два такія ўчасткі ў БДУ. Адзін зь іх – у “гаі”. Там разьмешчана некалькі студэнкіх інтэрнатаў. І няважна, што студэнты будуць галасаваць супраць трэцяга тэрміну Лукашэнкі. З дапамогай традыцыйнага мэтаду сучасных уладаў – масавыя фальсыфікацыі – 18 кастрычніка дзяржаўныя СМІ абвесьцяць: “Студэнты падтрымалі прэзыдэнта”.
Воля Кузьміч